Сёння рэзідэнцыя беларускага Дзеда Мароза адсвяткуе першы юбілей. У гэты ўікэнд маёнтак у Белавежскай пушчы ператворыцца ў вялікую казачную вёску. Цэнтральнай падзеяй свята стане прэзентацыя праекта Казачная карта Расіі і Беларусі, дзе будзе адкрыта першая міжнародная казачная вярста. Сёння ў рэзідэнцыі Дзеда Мароза будуць ушаноўваць самую высокую ў Еўропе жывую елку, якая расце ў пушчы. 40-метровай прыгажуні сёлета споўнілася 150 гадоў. Заўтра тут пройдзе шэсце казачных персанажаў на чале з духавым аркестрам Дзядоў Марозаў - ад вёскі Каменюкі да варот нацыянальнага парка. А таксама будзе закладзена Алея Казачнай славы і падпісана пагадненне аб стварэнні казачнага саюза Расіі і Беларусі. Усе гасцініцы ў нацыянальным парку Белавежская пушча ужо забраніраваны. Усе дні свята будзе працаваць Горад майстроў і выязны гандаль. Мясцовыя повары гатуюць спецыяльныя пушчанскія стравы.
Каб павіншаваць беларускага калегу, прыедуць Усерасійскі Дзед Мароз з Вялікага Усцюга, Сусветны Дзед Мароз казакоў-гвардзейцаў, Снягурка з Кастрамы, татарскі Дзед Мароз Кыш-Бабай, карэльскі Дзед Мароз Пакайнэ і якуцкі Чыс-хаан.