У гэты дзень 46 гадоў таму быў створаны кубік Рубіка

19 мая 2020
Галаваломка, якая аб'ядноўвае пакаленні. У гэты дзень 46 гадоў таму быў створаны кубік Рубіка. Гульня хутка стала папулярнай у свеце. І нават ператварылася ў спартыўны снарад. У сталіцы і Мінскай вобласці праводзяць і спаборніцтвы па спідкубінгу - збіранне галаваломкі на хуткасць. Арганізуюць трэнінгі і майстар-класы, зараз у фармаце анлайн. Пры дапамозе відэасувязі пра незвычайны від спорту - трэнер і суддзя Уладзіслаў Пятніца. Дарэчы, у свеце існуе звыш 20 разнастайнасцей галаваломкі розных формаў і памераў.