У гэтым ягадна-грыбным сезоне ў лясах Мінскай вобласці заблудзілі 14 чалавек

16 Жніўня 2019

Заблудзілі ў лесе. У гэтым ягадна-грыбным сезоне ў лясах Мінскай вобласці дарогу да дому не змаглі знайсці 14 чалавек. З іх трое - за мінулыя выхадныя і ў пачатку новага тыдня. Апошні выпадак са Старадарожскага раёна - там ратавальнікі выйсці з лесу дапамаглі жанчыне. 

Спецыялісты раяць, калі вы не ўпэўнены ў мясцовасці, лепш не адпраўляцца ў лес аднаму. Таксама трэба мець пры сабе мабільны тэлефон, неабходныя лекі, апрануць яркае адзенне. Акрамя гэтага, паведаміце сваякам альбо знаёмым свой маршрут і час вяртання. Пра неабходную лясную экіпіроўку - Наталля Кезік.

Здавалася б, Мікалай Пракоп'евіч у родным лесе на памяць ведае кожную сцяжынку. 80-гадовы мужчына у сезон па грыбы ходзіць ледзь не кожны дзень. У нядзелю раніцай ён таксама адправіўся на ціхае паляванне. А дадому вярнуўся ў прыцемках - на машыне ратавальнікаў. 

Дзве гадзіны спатрэбілася ратавальнікам, каб знайсці дзядулю. Дапамагла тэхніка - мігалкі і сірэна - іх у лесе заўважыць і пачуць можна за дзесяць кіламетраў. Мікалай Пракоп'евіч і выйшаў на гук - з поўным вядром грыбоў. 

У Мінскай вобласці больш за 90 разоў на пошукі грыбнікоў летась выязджалі ратавальнікі і супрацоўнікі ўпраўленняў унутраных спраў. Сёлета лічба пакуль значна меншая - 14 выпадкаў. Усе аматары ляснога палявання знайшліся даволі хутка - літаральна за першыя суткі. 

Рэкорд па колькасці людзей, якія заблудзілі, - у Крупскім раёне. За сезон - 7 выпадкаў, аднаго мужчыну, знайшлі праз тры дні - на жаль, не жывым. Сумная статыстыка расце і з-за геаграфічнага становішча раёна - вялікая колькасць лясоў на мяжы з суседнімі - Мінскай і Віцебскай абласцямі. 

Перш чым пайсці ў лес, грыбнікам варта належным чынам падрыхтавацца. Папярэдзіць сваякоў альбо суседзяў. Апрануць яркае адзенне, узяць з сабой нож, неабходныя лекі і абавязкова ваду. Выратаваць ад начлегу ў хвойніку можа звычайны компас, свісток і запалкі. Слуп дыму вечарам у лесе бачны за дзясяткі кіламетраў. У пошуках вельмі дапаможа і ўключаны мабільны тэлефон. 

Дзмітрый Тур, начальнік крупскага РАНС: "Людзі, якія страціліся ў лесе, ні ў якім разе не павінны панікаваць, і калі чалавек разумее, што ён заблудзіўся, неабходна прыслухацца, можа быць, дзесьці праязджаюць аўтамабілі, брэх сабак, чыгунка".

Але ні ўзрост, ні хваробы, ні небяспека заблукаць  не палохаюць заядлых грыбнікоў. Наш 80-гадовы герой сюжэта Мікалай Пракоп'евіч у лес збіраўся ісці ўжо на наступны дзень.