У гэтым месяцы Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі правядзе выязныя прыёмы грамадзян і юрасоб у рэгіёнах

3 марта 2018

У панядзелак - 5 сакавіка - у Драгічыне з грамадзянамі сустрэнецца памочнік Прэзідэнта - інспектар па Брэсцкай вобласці Васіль Герасімаў. 6 сакавіка памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка правядзе асабісты прыём у Жлобіне. У гэты ж дзень у Чавусах адбудзецца сустрэча з памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Магілёўскай вобласці Генадзем Лаўранковым. У Навагрудку 15 сакавіка на пытанні грамадзян адкажа першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў. Адзначу, выязныя прыёмы пройдуць да канца месяца ва ўсіх рэгіёнах.