Сёлета Уваскрэсенне Хрыстовае адначасова сустракаюць хрысціяне розных канфесій

15 апреля 2017

Вялікая субота - сёння ва ўсіх вернікаў хрысціян свету. Дзень, які напоўнены адначасова і смуткам, і радасцю ад набліжэння Уваскрэсення Хрыстовага. Заўтра - светлае свята Вялікадня. Сёлета вялікая ўрачыстасць асабліва сімвалічная. Уваскрэсенне Хрыстовае адначасова сустракаюць хрысціяне розных канфесій. Шлях да вялікага дня пралягае праз самы доўгі і строгі пост, які дае магчымасць прачуць значнасць духоўнага ўспрымання Вялікадня. А ўжо ў дзень Уваскрэсення Хрыстовага і наступныя мілата і радасць напаўняюць сэрца кожнага хрысціяніна.