Сёлета ў трэндзе аказаліся брунеткі

6 ноября 2013

Да такой высновы прыйшлі арганізатары фестывалю прыгажосці Ружа вятроў, які сёння стартаваў у Мінску. У футбольным манежы сабраліся прафесіяналы па цырульніцкім майстэрстве, дэкаратыўнай касметыцы і нэйл-дызайне. Сёння ў выставачнай зале ўдзельнікі фестывалю праводзяць майстар-класы, а заўтра стартуе чэмпіянат сярод лепшых цырульнікаў.


Дарэчы, падобны фестываль праходзіць у сталіцы шосты раз. Сёлета завітаць на Ружу вятроў мінчане могуць яшчэ на працягу трох дзён. Экспазіцыя завершыць сваю працу 9 лістапада, у суботу.