Сёлета ў сталіцы павялічылася колькасць аварый з удзелам пешаходаў

4 июля 2019

За паўгода на дарогах сталіцы адбылося амаль 40 здарэнняў. І палова з іх, на жаль,  з удзелам дзяцей. Зараз інспектары ў Мінску працуюць на папярэджанне сумнай статыстыкі. Дзецям у школьных лагерах і месцах адпачынку нагадваюць правілы пераходу дарогі па зебры. Вадзіцеляў жа заклікаюць зніжаць хуткасць і прапускаць пешаходаў. За парушэнне правілаў руху і для пешаходаў, і для вадзіцеляў  прадугледжаны штраф ад 24 рублёў, а за стварэнне аварыйнай сітуацыі -  пазбаўленне правоў.

Акрамя гэтага, заўтра ў Мінску стартуе акцыя "Сеў у машыну -  прышпілі рамень бяспекі". Інспектары ДАІ правераць яшчэ і выкарыстанне аўтакрэслаў для маленькіх пасажыраў.