Сёлета ў новае жыллё пераедуць больш за дзве тысячы шматдзетных сем'яў Мінскай вобласці

12 сентября 2019
Сёлета ў новае жыллё пераедуць больш за дзве тысячы шматдзетных сем'яў Мінскай вобласці, у асноўным з Барысава, Маладзечна і Мінскага раёна. Вялікая роля ва ўзвядзенні вышынных дамоў у Салігорскага домабудаўнічага камбіната. Пасля маштабнай мадэрнізацыі прадпрыемства можа выпускаць пяць серый тыпавых дамоў. Новабудоўлі адрозніваюцца арыгінальным вонкавым выглядам, павышанай камфортнасцю і павялічанай плошчай кватэр.

Адзін з актуальных буйных праектаў камбіната - узвядзенне дамоў для медыцынскіх работнікаў у пасёлку Бараўляны Мінскага раёна.