У Мінску значна ўдасканаляць арганізацыю дарожнага руху

23 апреля 2018

Пікап-зоны і новыя святлафоры. Cёлета ў сталіцы значна ўдасканаляць арганізацыю дарожнага руху. Для зручнасці і бяспекі пешаходаў ў аварыйных месцах абсталююць дадатковае асвятленне і зменяць канструкцыю праездаў. Такі праект ужо рэалізавалі на сталічных вуліцах Пятруся Броўкі і Азізава. Яшчэ адну праблему, звязаную з няправільнай паркоўкай, будуць вырашаць з дапамогай спецыяльных агароджаў - дзелініятараў. Яны дапамагаюць падзяліць аўтамабільныя патокі нават на самых вузкіх праездах.

Распрацоўваюць у Мінску і інавацыйныя падыходы, якія паспрыяюць бяспецы самых маленькіх удзельнікаў дарожнага руху. Ужо сёлета ў найбольш ажыўленых месцах ля дзіцячых садкоў і школ з'явяцца спецыяльныя зоны для высадкі дзяцей.

Змяненні закрануць не толькі спальныя раёны, але і цэнтр горада. Да канца года там абсталююць больш як 7 тысяч новых парковачных месцаў.