Сёлета ў Брэсцкай вобласці планавалі ўзвесці мільён сто квадратных метраў жылля

14 декабря 2013

Аднак заданне ў поўным аб'ёме выканаць не атрымаецца. Адна з асноўных прычын - несвоечасовае фінансаванне. Запазычанасць перад падраднымі арганізацыямі складае трыльёны рублёў. Але ў той жа час будаўніцтва ў спешцы адбіваецца на якасці работ. Будаўнічая галіна ў краіне на асаблівым кантролі. Пра гэта гаварыў Кіраўнік дзяржавы на рэспубліканскай нарадзе. Пазбавіцца ад даўгабудаў трэба да лета 2014 года. Наколькі гэта магчыма? На прыкладзе Брэсцкай вобласці цікавілася Вікторыя Патоня.


У Васіля Трушко ад новай кватэры пачуцці змяшаныя. Запаветныя квадратныя метры атрымаў, але недаробак - нямала. Няроўныя столі, пабітае шкло ў акне, адсутнасць вентыляцыі ў ванным пакоі.


Гэтыя два будынкі ў Брэсце - эксперыментальныя. 9-павярховыя дамы ўзводзіліся па еўрапейскай тэхналогіі метадам няздымнай апалубкі.


Першапачаткова планавалася, што дамы будуць трывалымі і цёплымі, як цагляныя, але таннейшымі. Іх будавалі тры гады. За гэты час кошт квадратнага метра ўзрос да сямі з паловай мільёнаў рублёў. Каб знізіць кошт жылля, удзельнікі кааператываў нават адмовіліся ад тэхнічнага паверха.


І гэта не адзінкавы выпадак па краіне. На рэспубліканскай нарадзе Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз падкрэсліў, што будаўнічая галіна ў краіне - на асаблівым кантролі і для вырашэння праблемных пытанняў трэба максімальна мабілізавацца. Дольшчык павінен разумець, за што ён плаціць грошы. У гутарцы Прэзідэнт закрануў статус Міністэрства будаўніцтва і падкрэсліў - галоўнае не ў назве, а ў рэальных справах.


Таксама Кіраўнік дзяржавы даручыў разабрацца з усімі даўгабудамі да ліпеня 2014 года.


У Брэсцкай вобласці такіх 17. Аднак праблему тут абяцаюць вырашыць своечасова.


Перамен да лепшага ў галіне чакаюць як дольшчыкі, так і забудоўшчыкі. Каб дагаворы на будаўніцтва дамоў былі дакладнымі, грошы - не толькі на паперы, а кошт квадратнага метра - адэкватным і стабільным. Тым больш што ў 2014-м у Брэсцкай вобласці плануюць здаць пад ключ каля мільёна квадратных метраў жылля.