Сёлета павялічыліся парогі на ЦТ

11 июня 2018

Паступіць ва ўніверсітэт становіцца больш складана. Павялічыліся парогі на ЦТ. Профільны прадмет - фізіку, хімію, матэматыку або біялогію - здаць неабходна не менш чым на 20 балаў. Што да профільных гуманітарных прадметаў, то парог падняўся да 25. Ужо заўтра ў Беларусі пройдзе першае ЦТ па беларускай мове. Дарэчы, сёлета на тэсціраванне зарэгістраваліся больш як 82 тысячы чалавек. Гэта на 10 тысяч менш, чым летась. Такую тэндэнцыю звязваюць з тым, што сертыфікаты 2017 года сапраўдныя сёлета. Самымі папулярнымі прадметамі для абітурыентаў застаюцца руская мова і матэматыка.

Як і летась, здаць можна 4 экзамены. Апошні тэст пройдзе ў Беларусі 2 ліпеня - па сусветнай гісторыі. Падрабязны графік ЦТ апублікаваны на сайце Інстытута кантролю ведаў.