Сёлета сталіца пазелянела на 13 тысяч дрэў

11 апреля 2017

А найбліжэйшымі днямі пачнецца ўпрыгажэнне горада кветкамі, іх будзе амаль два мільёны. Да 950-годдзя Мінска ў кожным раёне з'явяцца як мінімум па два новыя кветкавыя пано. А на ўездах ў горад вырастуць вертыкальныя фларыстычныя кампазіцыі.

Анжаліка Пузанкова, кіраўнік службы УП «Мінскзелянбуд»:

"Таксама вядуцца працы па рэканструкцыі паркаў, сквераў. Сёння ў парку Чавеса актыўна вядзецца праца другой чаргі, якой прадугледжана будаўніцтва пляцовак для спорту, там будзе валейбольная, футбольная пляцоўка. Для стрытбола ўстановяць вулічныя трэнажоры, будуць падрыхтаваныя пляцоўкі для гандлёвых пунктаў і масавых мерапрыемстваў да 2 тысяч людзей адначасова".

Танцавальную пляцоўку ў парку імя Чалюскінцаў таксама сёлета адновяць. А 21 красавіка ў сталіцы распачнецца сезон атракцыёнаў.