Сёлета наша краіна адзначае 65-годдзе ўступлення ў Міжнародную арганізацыю ЮНЕСКА

23 Мая 2019

Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды  юбілейнай даты  пройдуць сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы. У праграме – адкрытае пасяджэнне Нацыянальнай камісіі арганізацыі. На тэрыторыі Беларусі зараз чатыры аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА: Белавежская пушча, Мірскі замак, Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс і Дуга Струве, а таксама ў спісах нематэрыяльнай культурнай спадчыны  калядны абрад вёскі Семежава Мінскага раёна  "Калядныя цары".  Урачыстасць у гонар шанавання Будслаўскай іконы  Божай Маці  "Будслаўскі фэст".

Двухсотгоддзе з дня нараджэння класіка вакальнай лірыкі, кампазітара  Станіслава Манюшкі  ўключана ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА  на 2019 год. Таксама Беларусь актыўна супрацоўнічае  з міжнароднай арганізацыяй у галіне  адукацыі, навукі, культуры, камунікацыі і інфармацыі.