Сельгасарганізацыі Беларусі ў чаканні стабільнага тэмпературнага плюсу для масавай сяўбы яравых культур. Як расказалі беларускія навукоўцы-аграрыі, з кожным годам аб'ем вясенняй пасяўной у нашай краіне скарачаецца. І сёння суадносіны збожжавага кліну такія: 40 % ярыны і 60 % азімых. Тое, што сеюць восенню, больш устойлівае да засух і дае большую ўраджайнасць. Сёлета на палях рэгіёнаў выпрабуюць і 17 новых айчынных сартоў сельгаскультур. Іх стварылі спецыялісты НПЦ Акадэміі навук Беларусі па земляробстве. Асобнае значэнне надаецца і разнастайнасці гібрыдаў кукурузы.
Сёлета на беларускіх палях выпрабуюць 17 новых айчынных сартоў сельгаскультур
22 марта 2022













