У гэтым годзе Мінск узначаліў рэйтынг еўрапейскіх гарадоў для падарожжаў

13 января 2019

Спіс склала брытанскае выданне The Independent. Адна з прычын наведаць беларускую сталіцу - Еўрапейскія гульні, якія пройдуць з 21 па 30 чэрвеня. Пры гэтым прапаноўваюць не забываць пра 30-дзённы бязвізавы рэжым, які дазваляе прыехаць у любы час года і атрымаць асалоду ад асаблівасцяў архітэктуры горада і мноства кафэ і кактэйль-бараў у духу часу.

Нагадаем, што 30-дзённы бязвіз пачаў дзейнічаць з 25 ліпеня мінулага года. Дагэтуль дзейнічаў 5-дзённы. Дык вось 30-дзёнка (паводле статыстыкі за 5 месяцаў) больш прывабная для турыстаў. Лідарамі па наведванні Беларусі ў рамках дзеяння бязвізавага рэжыму сталі грамадзяне Германіі, Італіі, Польшчы, ЗША і Вялікабрытаніі. Згодна з апошняй 10-дзённай статыстыкай, у новым годзе беларускую мяжу перасекла больш за 600 тысяч замежных грамадзян. З іх амаль 6 тысяч скарысталіся новымі ўмовамі візавага рэжыму.

Радуе, што такія рэйтынгі для Беларусі таксама ў нейкай ступені сталі добрай (прычым не толькі навагодняй) традыцыяй. Нагадаем, яшчэ ў 2018-ым аўтарытэтныя выданні NationalGeographic, LonelyPlanet і партал TheStreet таксама высока адзначылі турыстычны патэнцыял Беларусі.