У гэтым годзе мінчанам прапанавалі даць ёлкам новае жыццё

20 января 2020
Навагоднія святы амаль адшумелі - самы час задумацца, што  рабіць з  навагоднімі дрэвамі і ці можна іх  утылізаваць рацыянальна? У гэтым сезоне ў сталіцы  зялёных прыгажунь збіраюць на перапрацоўку. 

Дастаткова вынесці дрэўца на кантэйнерную пляцоўку ў канцы студзеня. З ёлак у гэтым сезоне робяць паліўную сыравіну і карысныя ўгнаенні для глебы. На працэсе перапрацоўкі пабываў Ілья Цвяткоў.

У Мінску ёлкі збіраюць на перапрацоўку 

Складана спрачацца з тым, что зялёная ёлка, асабліва жывая - галоўны сімвал навагодніх святаў. Але нават стары Новы год мы ўжо сустрэлі, таму прыйшоў час развітвацца з прыгажунямі да наступнай зімы.  Сёлета мінчанам прапанавалі даць ёлкам новае жыццё і адправіць іх на перапрацоўку.

Такія "ёлка-плэйсы" ў Мінску сёлета  арганізавалі ўпершыню. Жыхарам сталіцы трэба было выносіць жывыя ёлкі ў пэўныя месцы побач з дамамі, каб дрэвы было прасцей сабраць і рацыянальна утылізаваць.

Дзевяць спецаўтамабіляў з экіпажамі ў дзве апошнія нядзелі студзеня працуюць у дварах сталічных шматпавярховак. Ёлкі распакоўваюць і чысцяць ад мішуры і іншых упрыгожванняў - на перапрацоўку павінна пайсці чыстая драўніна - без прымесей пластыку.

Ёлкi раней вывозілі на палігоны альбо спальвалі

У мінулыя зімы святочныя дрэвы ў сталіцы вывозілі на палігоны і закопвалі ў зямлі альбо проста спальвалі. Аднак такі метад прызналі не вельмі экалагічным.

Справа не толькі ў экалогіі, але і ў эканамічнай выгадзе

Тысячы навагодніх дрэў у гэтым сезоне вырашылі адпраўляць у здрабняльнік драўніны. Машына за некалькі хвілін ператварае дзясяткі сухіх ёлак у гатовую сыравіну, якая адразу пасля перапрацоўкі адправіцца не ў зямлю, як ранней, а на продаж.

Са ста тон прывезеных на палігон ёлак можна атрымаць да 60  тон паліўнай сыравіны і каля 40 тон натуральных арганічных ўгнаенняў. Пры гэтым - ніякіх шкодных выкідаў у атмасферу.

Наступны збор калючых адходаў адбудзецца ў нядзелю 26 студзеня

Таму тыя, хто яшчэ не вырашыў пытанне са сваімі святочнымі дрэвамі,  могуць паспець зрабіць свой уклад у паляпшэнне экалогіі горада.