Сёлета маліна ўрадзіла

26 сентября 2017

Халоднае надвор'е і дажджы паўплывалі на ўраджай садавіны і ягад. Сёлета на прылаўках было менш вішань і чарніц, а вось маліна ўрадзіла. Фермеры цэнтральнага рэгіёна ўжо пачалі збіраць познюю маліну. Сезон будзе доўжыцца яшчэ два тыдні. Гэтая ягада можа вытрымаць некалькі дажджлівых дзён. Але ж варта сабраць ураджай да першых замаразкаў.

Ягады, якія вырошчваюць у Мінскай вобласці, у асноўным ідуць на экспарт і ў сеткавыя крамы сталіцы.