Сёлета для школьнікаў выпусцілі чатыры дзясяткі новых падручнікаў

28 августа 2017

Падрыхтавалі і 30 электронных версій вучэбных дапаможнікаў. У іх з'явілася больш ілюстрацый - схем і малюнкаў. А вось мова выкладання стала больш простай і зразумелай. Пры гэтым у электронных версіях падручнікаў можна знайсці і дадатковыя звесткі па розных тэмах.

Зараз завяршаецца падрыхтоўка навучальных устаноў да першага верасня. Толькі ў сталіцы за парты сядуць больш за 193 000 школьнікаў. Сярод іх і 22 000 першакласнікаў.