Сёлета чарніцы, журавіны і буякі дазволілі збіраць спецыяльнымі ягаднымі камбайнамі

13 июля 2019

У лес за ягадамі па новых правілах. Сёлета чарніцы, журавіны і буякі дазволілі збіраць не толькі ўручную, але і спецыяльнымі ягаднымі камбайнамі. Такое рашэнне прынята ў Міністэрстве лясной гаспадаркі. Адзіная ўмова -  прыстасаванні не павінны шкодзіць, а тым больш знішчаць ягаднікі.

Нарыхтоўваць ягаду можна і ў прамысловых маштабах. Па ўсёй краіне адкрыты сотні спецыяльных прыёмных пунктаў, якія закупліваюць у насельніцтва сабраны ўраджай для перапрацоўчых прадпрыемстваў.