У гэтую нядзелю ў сталіцы адсвяткуюць Сусветны дзень снегу

18 января 2019

Катанне на горных лыжах, сноўбордах і актыўныя зімовыя забавы. У гэтую нядзелю ў сталіцы адсвяткуюць Сусветны дзень снегу. Старт спаборніцтваў лыжнікаў у 11 гадзін. Адкрыццё культурна-масавай праграмы - а палове на дванаццатую. Для аматараў актыўнага адпачынку пракат інвентару, гульні, спаборніцтвы і пункты з гарачым харчаваннем. Сёлета на Сусветны дзень снегу ў сталіцы арганізатары чакаюць не менш як 5 000 наведвальнікаў: гасцей, балельшчыкаў і спартсменаў. Пакатацца на заснежаных схілах можна да дзесяці вечара.