Набыць нехарчовыя тавары танней можна будзе ў гэтыя выхадныя. У сталіцы пройдзе адзіны дзень скідак. Буйныя ўнівермагі горада - гандлёвы дом «На Нямізе», «Беларусь» і ГУМ прапануюць наведвальнікам 20-працэнтную скідку. Зрабіць пакупкі танней на 15 % можна будзе ў магазіне «Кірмаш». У ЦУМе скідка складзе 17 %. Акрамя таго, у мікрараёне Сокал па вуліцы Барамзіной з 9 раніцы да 16 гадзін будзе ладзіцца рыбны кірмаш. Свежую, вэнджаную і марожаную рыбу можна будзе набыць па зніжаных цэнах.
У гэтыя выхадныя ў сталіцы пройдзе акцыя "Адзіны дзень скідак"
26 февраля 2016













