У гэтыя выхадныя у сталіцы часткова зменіцца рух грамадскага транспарту

25 июля 2015

У гэтыя выхадныя ў сувязі з асфальтаваннем вуліцы Сямашкі ад станцыі метро “Пятроўшчына” да вуліцы Каралінскай у сталіцы часткова зменіцца рух грамадскага транспарту.

Так, тралейбус № 31 будзе рухацца да станцыі метро “Міхалова” з разваротам на транспартнай развязцы праспект Жукава - Дзяржынскага.

57 аўтобус пойдзе ў напрамку вуліцы Сямашкі без змяненняў, у зваротным - ад прыпыначнага пункта "9-я бальніца" – пойдзе па вуліцах Сямашкі, Каралінскай, Чурлёніса, праспекце Дзяржынскага, Чыгуначнай і далей па маршруце з выкананнем на змененым участку прыпынкаў "Сямашка" і "Медуніверсітэт".

А рух аўтобусных маршрутаў №103 і №150 ад дыспетчарскай станцыі “Паўднёвы Захад” арганізуецца па вуліцы Голубева, праспекце Дзяржынскага, вуліцы Чурлёніса, па вуліцах Каралінскай, Ясеніна і далей па маршрутах у абодвух напрамках.