У гэтыя марозныя дні ў сталічным заапарку пільна сочаць за здароўем жывёл

16 января 2018

Дарэчы, жывыя дрэвы, якія захаваліся ў добрым стане да гэтага часу, можна выкарыстоўваць і як ласунак для гадаванцаў заапарка. Напрыклад, свежыя яловыя галінкі прыйдуцца даспадобы козам.

Увогуле ў гэтыя марозныя дні работнікі сталічнага заапарка пільна сочаць за здароўем жывёл. Для іх падбіраюць спецыяльны рацыён, а ў вальерах працуюць абагравальныя прыборы. Праўда, такое надвор'е даспадобы нават паўднёвым прадстаўнікам. Тыгры, страусы і вярблюды не спяшаюцца хавацца ў цёплыя вальеры. А вось мядзведзь Трыстан вырашыў больш не адкладваць зімовы сон.

Дарэчы, неўзабаве ў сталічным заапарку паселіцца новы жыхар. Ім стане маладая гіена.