У гэтыя хвіліны па ўсёй краіне працягваюцца масавыя гулянні

3 июля 2013

Музыка гучыць амаль паўсюль. З Магілёва перадае Уладзімір Сёмкін.


Ужо які год запар Дзень Незалежнасці ў Магілёве пачынаюць адзначаць з урачыстага мітынгу на Буйніцкім полі. Але звычайным свята не стала. Беларусы памятаюць, якой цаной дасталася незалежнасць. І шануюць гэта.


На адкрытых пляцоўках у парках і скверах горада - шматлікія канцэрты. Жыхары і госці горада запоўнілі вуліцы. Агульны настрой без перабольшання можна назваць суперсвяточным.


У Магілёве да свята адкрылі фантаны. Чырвоную стужку перарэзалі на ўваходзе ў новую дзіцячую школу мастацтваў, дзе змогуць займацца да 500 маленькіх магіляўчан.


Яшчэ адным адкрыццём можна назваць фестываль каменных скульптур. У ім прынялі ўдзел майстры з пяці краін. Месяц яны ператваралі каменныя глыбы ў творы мастацтва. Вось гэтая, напрыклад, называецца Сусвет. Зрабіў яе майстар, які прыехаў за тысячы кіламетраў з Сыктыўкара.


Мяркуючы па захопленых адзнаках гледачоў, скульптарам удалося здзівіць сваімі работамі. А тое, што ўсе яны застануцца ў горадзе, стала нядрэнным падарункам для магіляўчан да свята.


Можна сказаць, што свята яшчэ толькі набірае абароты. У гэтыя хвіліны ў горадзе ўжо пачалі працу вялікія канцэртныя пляцоўкі. Самі магіляўчане разам з артыстамі размінаюць галасавыя звязкі, рыхтуюцца да маючай адбыцца акцыі Праспяваем гімн разам.