Гэтымі майскімі днямі мы адзначалі самае мужнае свята - Дзень Перамогі

12 мая 2013

Зараз усё часцей гавораць  пра Вялікую Перамогу: чым больш праходзіць часу і чым больш мы  даведваемся пра тыя страшныя і гераічныя 1418 дзён самай кровапралітнай у гісторыі вайны, тым  больш выразнай  становіцца вялікая місія таго, што адбылося 9 мая 1945 года. Савецкі воін падарыў чалавецтву жыццё, заплаціўшы за гэта вельмі высокую цану.

Яны яшчэ з намі - тыя, хто 68 гадоў таму ўзняў сцяг Перамогі. Менавіта да іх была прыкаваная ўвага ўдзячных нашчадкаў падчас урачыстасцяў. 9 Мая ўся Беларусь з раніцы і да вячэрніх залпаў салюту ператварылася ў вялізную святочную пляцоўку, дзе ўшаноўвалі франтавікоў і ўспаміналі тых, каго ўжо з намі няма. Цэнтральнай падзеяй стала шэсце ветэранаў у Мінску ад Кастрычніцкай да плошчы Перамогі. Па традыцыі калону ўзначаліў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.


Пра  Перамогу, якая ёсць не ў кожнага народа, Андрэй Крывашэеў.

68 гадоў  таму  завяршылася самая кровапралітная ў гісторыі  савецкага народа Вялікая Айчынная, а для планеты - Другая сусветная вайна. Беларускі народ заплаціў за гэтую перамогу вялізую цану - загінуў кожны трэці. Менавіта таму Дзень Перамогі ў Беларусі не схільны карозіі часу або перагляду дзеля палітычнай кан'юнктуры. Так, гэта дзяржаўнае і нацыянальнае свята са слязамі на вачах, але гэта яшчэ і сямейнае свята кожнай беларускай сям'і, у якой свая гераічная і  трагічная гісторыя вялікай вайны і Вялікай Перамогі!

Вось яны - войны-вызваліцелі. Гэта іх сем дзесяцігоддзяў  таму  усхваляла не толькі савецкая, але і сусветная прэса. Амерыканскія і брытанскія журналісты пісалі: Ад Брэсцкай крэпасці да Масквы, ад Сталінграда да Каўказа вермахт упёрся ў стальную сцяну мужнасці савецкага народа. Савецкі салдат аказаўся тытанам, паўбогам, які занядбаў смерць і нёс жыццё свету. Сёння замежныя калегі не такія красамоўныя, але дома, на свабоднай зямлі, падзяка ратнаму подзвігу бязмерная.

68 гадоў таму яны перамаглі, яны прынеслі свабоду, яны падарылі жыццё. Да перамогі ішлі доўгія 3 гады 8 месяцаў і 18 дзён. Але дайшлі да Берліна. Сёння ветэранаў Другой сусветнай вайны ў Беларусі толькі 18 тысяч. Большасці амаль 90 гадоў. Але іх слаўны шлях не скончаны. Ад  Кастрычніцкай плошчы  да плошчы Перамогі амаль кіламетр.  9 Мая яны нясуць славу свайго подзвігу, сустракаючы падзяку  чатырох свабодных пакаленняў.

Дзень Перамогі ў Беларусі - свята дзяржаўнае, таму шэсце традыцыйна ўзначальвае Кіраўнік дзяржавы. Ва ўрачыстай калоне ўсё кіраўніцтва краіны. 9 Мая - свята народнае, таму ад Кастрычніцкай да плошчы  Перамогі - дзясяткі тысяч людзей, кветак і шчырых слоў павагі і гонару. А па ўсёй краіне адзначыць сваё свята выйшлі 1,5 мільёна беларусаў. Дзень Перамогі -  гэта яшчэ і свята-сімвал, таму над калонай сімвал  маладой і незалежнай Беларусі - дзяржаўны флаг і сімвалы-святыні: Сцяг Перамогі, сцягі і штандары, пад якімі ішлі ў бой ветэраны.

У фінале шэсця - сімвал ўстойлівасці і адзінства: Вечны агонь, пастаменты гарадоў-герояў, манумент жывым і загінуўшым героям. Да яго падножжа кладуцца кветкі і вянкі. Першы - ад Прэзідэнта. Следам як даніна памяці і павагі вянкі ад урада, абедзвюх палат парламента, судовай улады, сілавікоў, кіраўнікоў праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, дыпламатычнага корпусу. У словах гасцей - удзячнасць беларусам за тое, што выстаялі, і нават страціўшы траціну насельніцтва, працягвалі ваяваць, каб вясной  1945-га канчаткова ачысціць Еўропу ад фашызму. 

Дарэчы, толькі дзве краіны, акупіраваныя фашыстамі, не пасылалі добраахвотнікаў на Усходні фронт - Сербія і Грэцыя. І менавіта сербы - апошняя нацыя ў Еўропе, якая перажыла ўжо ў новай гісторыі жахі вайны. Гэта жахлівае злачынства ў гісторыі стала магчымым яшчэ і таму, што ўрокі Другой сусветнай  аказаліся забытыя, а каты і карнікі знайшлі апраўданне.

Пра  недапушчальнасць вайны з памяццю і гісторыяй і вайны ўвогуле  гаварыў Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўскладання вянкоў. Каб захаваць сапраўдную гісторыю подзвігу і памяць аб страшным выпрабаванні, Беларусь узводзіць новы Музей Вялікай Айчыннай вайны. А адказам на сучасныя войны, у тым ліку неаб'яўленыя халодныя, з'яўляецца ўмацаванне СПА і гатоўнасць абараняць свой суверэнітэт. Беларусь не агрэсар і чужой зямлі ёй не трэба, але і ні пядзі сваёй яна не аддасць, запэўніў Кіраўнік  дзяржавы. У Беларусі  ніхто не забыты і нішто не забыта.

Па традыцыі Прэзідэнт цёпла пагутарыў з ветэранамі. Крыху  пазней, адказваючы на пытанні журналістаў, Аляксандр Лукашэнка паўторыць гэты самы  важны загад ветэранам - жыць, заставацца сведкамі велічы народа, перад якімі немагчыма схлусіць. Быць прыкладам маладым пакаленням, быць стрыжнем патрыятычнага выхавання.

9 Мая 2013 года Беларусь адсвяткавала як ніколі масава. Усе абласныя цэнтры парадавалі арыгінальнымі акцыямі і сюрпрызамі  для герояў-ветэранаў і ўдзельнікаў урачыстасцяў. Так, знакамітая Брэсцкая цытадэль упершыню сустрэла шматтысячную калону трохгадзінным Георгіеўскім Пераможным  звонам. Агульная памяць, агульнае свята і гэты ўрачысты звон аб'яднаў пакаленні і сцёр межы паміж людзьмі.

Самы шматнацыянальны горад Беларусі - Гродна - сустракаў свята самымі інтэрнацыянальнымі мелодыямі - песнямі ваенных гадоў. Іх пранізлівыя словы ўжо  сем дзесяцігоддзяў аднолькава кранаюць за  сэрцы герояў-ветэранаў і іх удзячных нашчадкаў.

У Гомелі 9 Мая ў гарадскім парку з'явілася новая Алея славы. Першыя шэсць чырвоных рабін (яны сімвалізуюць шчасце, мір  і з'яўляюцца вобразам  воіна-пераможца)  ветэраны пасадзілі разам з народным артыстам Расіі Алегам Газманавым. У будучыні алея расцягнецца на сотні метраў  і стане новым адпраўным пунктам усіх святочных маршрутаў. Дарэчы, галоўны маршрут - вызвалення Беларусі ў далёкім 1943-ім - пачынаўся менавіта ў Гомельскай вобласці. Нагадаў пра гэта эшалон з фронту, які даставіў атмасферу Перамогі.

Для віцебскіх герояў 9 Мая адкрыліся святочныя маршруты не толькі па зямлі, але і па воднай роўнядзі. Спецыяльна для іх арганізавалі паездкі на цеплаходах. Цэнтральным месцам святкаванняў у Магілёве традыцыйна стаў Пячэрскі лесапарк. На стылізаваных салдацкіх палянах - канцэрты, сапраўдная салдацкая каша і чай. Павіншаваць ветэранаў у Магілёў прыехаў і народны артыст Беларусі Уладзімір Гасцюхін.

9 Мая ў сталіцы літаральна кожны парк і сквер ператварыўся ў адну вялізную канцэртную пляцоўку. На галоўнай - каля Палаца спорту -  выступалі вядомыя калектывы Харошкі і Купалінка. І для ветэранаў, і для саміх артыстаў песні Перамогі - самыя галоўныя і душэўныя ў рэпертуары. Сімвалічна, што менавіта ў Дзень Перамогі ў Мінску адкрыўся сезон пешаходных прагулак на вуліцы Карла Маркса, а сама вуліца ператварылася ў суцэльны тэатр. Яе захапілі вулічныя музыканты, танцоры і мастакі. Абавязковую ў такіх выпадках чырвоную стужачку  перарэзаў мэр горада.

У 22:00 у Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах маляўнічая кульмінацыя ўрачыстасцяў - святочны салют. Скарочаныя для відовішчнасці інтэрвалы, унікальная карцінка і 30 залпаў у сталіцы з шасці пляцовак. Дарэчы, сёлета першаму салюту Вялікай Айчыннай  спаўняецца  70 гадоў. 5 жніўня 1943 года поспех знакамітай Курскай бітвы адзначылі  залпамі. Наперадзе быў яшчэ 21 месяц напружанай барацьбы, тысячы бітваў і дзясяткі тысяч кіламетраў франтавых дарог. Але ўжо тады ўвесь свет разумеў: савецкі народ  пераможа, а слава і подзвіг герояў будуць жыць у пакаленнях.