Цёплыя словы беларусам ад сяброў і партнёраў паступаюць з розных куткоў планеты

3 июля 2017

 Шматлікія віншаванні з Днём Незалежнасці прыйшлі на адрас Прэзідэнта нашай краіны. Беларусаў павіншавалі Лідары Расіі, Украіны, Малдовы, Туркменістана, Таджыкістана, Кыргызстана, Германіі, Балгарыі, Венгрыі, Румыніі, а таксама Арабскіх Эміратаў, Індыі, В'етнама, Манголіі, ПАР і Алжыра. Росквіту краіне пажадалі Старшыня Дзяржаўнага савета і Савета Міністраў Кубы, генерал-губернатары Канады і Аўстралійскага саюза.

Свае віншаванні таксама накіравалі Папа Рымскі Францыск, каралева Вялікабрытаніі Лізавета ІІ, імператар Японіі Акіхіта, кароль Швецыі Карл XVI Густаў, кароль Іарданіі Абдала ІІ.