У гэтыя дні тэмпература паветра ў Беларусі на 2-6 градусаў вышэй за норму

2 августа 2018

Добра, што надвор'е дае аграрыям фору. Праўда, учора ледзь не быў пабіты тэмпературны рэкорд. У гэтыя дні ў нашай краіне на 2-6 градусаў вышэй за норму. Сёння будзе гэтак жа горача - да 30 - і суха, пераменная воблачнасць. Дажджы месцамі чакаюцца па краіне толькі заўтра. А вось у суботу разам з паветрам з Балтыйскага мора высокія тэмпературы паступова пойдуць на спад. Месцамі прагназуюцца навальніцы і ліўні.