Гэтымі днямі працуе міжнародная школа Беларускага Чырвонага Крыжа

27 июля 2018

Яе ўдзельнікі - валанцёры і добраахвотнікі з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Таджыкістана, Эстоніі, Балгарыі. Яны вучацца правільна і аператыўна рэагаваць на надзвычайныя сітуацыі. Базай для адпрацоўкі навыкаў выратавання людзей з-пад завалаў, паводзін падчас хімічнай аварыі, зносін з пацярпелымі стаў інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі МНС у Барысаўскім раёне. У праграме міжнароднай школы - семінары і 24-гадзіннае палявое сімуляцыйнае вучэнне.

Вольга Мычко, генеральны сакратар Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа:

"Праблема міграцыі сёння становіцца ўжо глабальнай. Яна датычыцца не толькі дзяржаўных органаў і сістэм. Яна закранае і нацыянальнае грамадства, і грамадзянскае. Таму гэтая школа прысвечаная міграцыі. Самая галоўная задача - адпрацаваць механізмы ўзаемадзеяння як дзяржаўных органаў, якія курыруюць пытанні міграцыі, так і працу Чырвонага Крыжа".

Валанцёры вучацца разгортваць транзітны лагер па міжнародных стандартах, а таксама даведваюцца аб тым, як дзейнічаць у выпадку НЗ: хто павінен рэгістраваць тых, хто прыбывае, і як правільна арганізаваць харчаванне. Упершыню школа сабрала інтэрнацыянальную каманду слухачоў у 2011 годзе.