У яго руках ажывае дрэва

11 февраля 2014

Амаль 40 гадоў брэсцкі майстар Юрый Чарнёў ператварае звычайныя карчы ў міфічных і казачных персанажаў. З маналітнага дрэва ён стварае карціны.


У гасцях у майстра пабывала Вікторыя Патоня. У яго руках ажывае дрэва. Тое, што цюльпаны ў вазе не сапраўдныя, а нацюрморт на кухні - драўляны муляж, разумееш не адразу. Юрый Чарнёў захапіўся разьбярствам па дрэве пасля заканчэння школы. Першую працу Музыка захоўвае як талісман.


Юрый Чарнёў, разьбяр па дрэве: Гэта ж прыродны матэрыял, гэта не я яго рэзаў. Я яму толькі вочкі зрабіў, раток. А гэта ўсё так і было. Таму ён і сумны. Вось бровы вісяць, гэта натуральныя, яго, прыродныя.


У майстэрні скульптар можа дзеяць гадзінамі. Тут нараджаюцца гномы, звяры, скрыначкі і карціны з дрэва. Напрыклад, над гэтай працай, выкананай у фармаце 3D, майстар працаваў каля трох гадоў.


Тварэнні рук Юрыя Чарнёва ўпрыгожваюць адну з дзіцячых бібліятэк Брэста. Тут створаны сапраўдны пакой казак.


Тут жа захоўваецца адна з самых дарагіх для аўтара праца. Карціна Лукамор'е. Персанажаў з казкі Пушкіна майстар выразаў з суцэльнага кавалка дрэва.


Гэту карціну на адной з выстаў убачыў прапраўнук вялікага рускага паэта і ўразіўся. У знак падзякі аўтару працы ён нават даслаў ліст.


Ёсць у майстра і сур'ёзныя працы. Вось - падарунак Брэжневу. А над карцінай аб абароне Брэсцкай цытадэлі разьбяр працаваў падобна археолагу.


Юрый Чарнёў, разьбяр па дрэве: Брэсцкую крэпасць я рэзаў тры з паловай гады. Вайна ішла пяць гадоў, а я аддаў тры з паловай.


Карціна Першая гадзіна вайны - частка экспазіцыі ў музеі абароны Брэсцкай крэпасці. Праца дакументальная, створаная па фатаграфіі лета 41-га. Кожная выбоіна на Холмскіх варотах дакладна адлюстравана. Толькі размяшчэнне байцоў - выдумка. Ад кожнага твора Юрыя Чарнёва зыходзіць асаблівая энергетыка. Бо для гэтага майстра хобі ўжо даўно стала сэнсам жыцця.