Сёння ў кабельных сетках стала на адну кнопку больш. У эфір выйшаў тэлеканал "Беларусь 4. Магілёў". Менавіта гэты абласны цэнтр стаў першай платформай рэгіянальнага тэлебачання пад агульным брэндам. Ідэя стварэння належыць Белтэлерадыёкампаніі. Неўзабаве папаўненне чакаецца і ў кабельных сетках Гомеля, Віцебска і Брэста. "Беларусь 4. Магілёў" пачаў вяшчанне праграмай "Раненька". Усяго абласная тэлекампанія падрыхтавала каля дваццаці праектаў уласнай вытворчасці.
У эфір выйшаў тэлеканал "Беларусь 4. Магілёў"
8 сентября 2015













