У Дзяржынскім раёне ратавальнікі правялі маштабныя вучэнні

16 октября 2018

Заснавана на рэальных падзеях. У Дзяржынскім раёне ратавальнікі правялі маштабныя вучэнні. Палігонам для сімуляцыі тэхнагеннай катастрофы стала найбуйнейшая нафтабаза нашай краіны ў Фаніпалі.

Менавіта тут 21 год таму адбыўся адзін з самых буйных пажараў у гісторыі Беларусі. Як спыніць стыхію, каб выратаваць жыцці - Ян Пашкевіч.

Іскра, якая магла затушыць не адно жыццё, 21 год таму гэтая нафтабаза ў Фаніпалі ператварылася ў пажар неймаверных памераў. Ужо праз 18 хвілін пасля узгарання на шляху полымя устаў Уладзімір Чэрнік - у той час начальнік адзела МНС Дзяржынскага раёна. Са стыхіяй такой сілы ратавальнікі Беларусі ніколі не сустракаліся.

Тады выбуху вялізарнай нафтавай бомбы пажарныя не дапусцілі - спынілі полымя амаль за дзве гадзіны. Цудам ніхто не пацярпеў. Сучаснае ж пакаленне ратавальнікаў аднаўляюць трагічныя сцэны мінулага ў новым сцэнарыі вучэнняў - нафтабаза у Фаніпалі на дзень стала вялікім трэніровачным палігонам.

Пры гэтым першым шчытом супраць агню павінны стаць сучасныя сістэмы тушэння пажараў: вакол кожнага рэзервуара ёсць спецыяльны вал - пераадолець яго полымя проста не зможа. Аўтаматызаваныя сістэмы ўсталяваны і ўнутры нафтасховішча. Зараз на базе захоўваецца амаль 80 тысяч кубаметраў нафтапрадуктаў - самы вялікі запас у нашай краіне. Сімулятар катастрофы разам з ратавальнікамі праходзяць і пажарныя дружыны прадпрыемства.

Падобныя вучэнні ладзяць па самых жорсткіх сцэнарыях. Каб прайсці трэніроўку на максімальным ўзроўні складанасці, задзейнічалі самыя сучасныя тэхналогіі і нават авіяцыю МНС.

Аналагічныя катастрафічныя краш-тэсты ратавальнікі ладзяць на кожным вялікім прадпрыемстве рэгіёна.