У Дзяржынскім раёне адбыўся абласны бацькоўскі сход

19 апреля 2019

Бяспека, прафілактыка дзіцячага траўматызму і новыя падыходы да выхавання абмеркаваны на абласным бацькоўскім сходзе ў Дзяржынскім раёне. Ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці ў фармаце адкрытага дыялогу праведзены сустрэчы бацькоў з псіхолагамі, урачамі, настаўнікамі, прадстаўнікамі праваахоўных органаў. Спецыялісты звярнулі ўвагу на пытанні бацькоўскага кантролю ў выхаванні дзяцей, на падлеткавыя крызісы, фарміраванне здаровых і карысных звычак.

Другі год мерапрыемства праходзіць фактычна без адрыву ад вытворчасці - на прадпрыемствах. Сёлета ўдзельнікамі сходу па ўсёй Мінскай вобласці сталі больш за 4 з паловай тысячы бацькоў.