У Дзяржынскім раёне прайшоў семінар ідэалагічных работнікаў

27 июля 2018

Павысіць эфектыўнасць працы з насельніцтвам і ўзровень інфармаванасці аб значных сацыяльна-эканамічных і палітычных падзеях.

Шляхі дасягнення гэтых задач абмяркоўвалі сёння ў Дзяржынскім раёне - на семінары ідэалагічных работнікаў. Таксама ўдзельнікі разгледзелі тэхналогіі вывучэння грамадскай думкі і выкарыстанне сацыялагічных даследаванняў.

Асобны блок пытанняў - развіццё рэгіянальных СМІ ў сучасных медыяўмовах. Сёння па якасці, форме і падачы матэрыялаў яны не павінны саступаць рэспубліканскім тэлеканалам, радыёстанцыям і газетам.

У цяперашні час у цэнтральным рэгіёне дзейнічае абласная радыёстанцыя "Минская волна", працуе 6 гарадскіх тэлевізійных студый, у кожным раёне друкуюцца свае выданні. І амаль кожная газета мае ўласны інтэрнэт-партал.