У Дзяржынскім раёне адсвяткавалі "Дажынкі"

16 сентября 2019
Адзін з самых хлебародных раёнаў Мінскай вобласці - Дзяржынскі - адзначыў "Дажынкі". Фестываль-кірмаш прайшоў у аграгарадку Петкавічы. Для гасцей арганізавалі атракцыёны, можна было купіць мясныя вырабы і кандытарскія прысмакі. Вялікі выбар сувеніраў ручной работы прапанавалі народныя майстры. Добры настрой  забяспечвалі артысты. Сёлета ўклад Дзяржынскага раёна ў агульны абласны каравай - амаль дзевяноста дзве тысячы тон збожжавых і зернебабовых культур. А вось "Дажынкі" ў абласным фармаце дванаццатага кастрычніка прыме Барысаў.