У Дзяржынскім, Мінскім і Чэрвеньскім раёнах зафіксаваны выпадкі падзення дрэў

23 января 2020
Штармавы вецер пакінуў без святла амаль семдзесят населеных пунктаў і паваліў дзясяткі дрэў. Паводле аператыўных звестак, непагадзь закранула і Мінскую вобласць. Моцных парываў не вытрымалі лініі электраперадачы ў многіх раёнах. А ў Дзяржынскім, Мінскім і Чэрвеньскім зафіксаваны выпадкі падзення дрэў. На гэты час наступствы непагадзі ліквідаваныя.

Але ў сіноптыкаў і на сёння ў прагнозе захоўваецца штармавое папярэджанне. Парывы ветру могуць дасягаць 20 метраў за секунду. Слупкі тэрмометраў затрымаюцца на адзнацы нуль градусаў, а надвор'е можа быць вельмі пераменлівым. Ратавальнікі і супрацоўнікі ДАІ заклікаюць і вадзіцеляў, і пешаходаў быць максімальна асцярожнымі і ўважлівымі.