У дзвюх мінскіх бальніцах адкрыюць новыя аддзяленні хуткай дапамогі

20 января 2020
У дзвюх мінскіх бальніцах адкрыюць новыя аддзяленні хуткай меддапамогі для кароткатэрміновага знаходжання пацыентаў. Ужо больш як паўгода такі ўчастак паспяхова працуе ў БХМД. Туды накіроўваюць пацыентаў з прыёмнага пакою, якім неабходная больш дакладная пастаноўка дыягназу. У аддзяленні пацыент можа правесці да трох сутак. Пакуль гэта першы падобны прыклад у краіне. Перад адкрыццём нашы медыкі вывучылі вопыт вядучых еўрапейскіх экстранных стацыянараў. 

У новым аддзяленні кароткатэрміновага знаходжання БХМД дапамога ўжо аказаная больш як паўтары тысячы пацыентаў з захворваннямі сэрца, інсультамі і вострымі болямі.