У ДТСААФ напішуць свой "Летапіс" шляху да Вялікай Перамогі

25 февраля 2015

Аповеды выхаванцаў абароннага таварыства збіралі па ўсёй краіне. Лётчыкі і стралкі, артылерысты і лідары падполля - дзе толькі не былі задзейнічаны курсанты ДТСААФ падчас вайны. Сёння ў Мінскім палацы дзяцей і моладзі кожная вобласць перадала сваю частку "Летапісу" ў цэнтральны савет. Большасць старонак заснавана на архівах, але былі сёння і тыя, хто асабіста падзяліўся сваімі ўспамінамі.

Выніковы варыянт "Летапісу" прадставяць ужо да Дня Перамогі. Першыя два экзэмпляры ўручаць музею Вялікай Айчыннай вайны і музею гісторыі ДТСААФ.