У доме Ваньковічаў праходзіць мерапрыемства у гонар мёду

15 августа 2015

Найстаражытнейшы сродак ад усіх хвароб - мёд. Сёння ў яго гонар у доме Ваньковічаў праходзіць вялікае мерапрыемства. Пчаляры з усёй краіны прыехалі падзяліцца сваім вопытам і апошнім "ураджаем". Тут мёд можна ўбачыць у любым колеры і ў самых розных праявах - не толькі як ежу, але і як матэрыял для сувеніраў, у большасці гэта свечкі. На свяце будуць праводзіцца конкурсы для дзяцей з салодкімі прызамі, майстар-класы ад гуру пчалярства, яшчэ выступленні беларускіх гуртоў і, вядома, мноства стэндаў з хэнд-мэйд ад саюза майстроў. А калі тут апынуцца жаніхі і нявесты, іх будуць чакаць мядовыя сюрпрызы. Мерапрыемства, прысвечанае мёду, праходзіць кожны год у мастацкім музеі. Цяпер, калі рэстаўрацыя музея Ваньковічаў амаль скончылася, свята вырашылі перанесці ў адзін з самых маляўнічых завулкаў Мінску. Кожны можа зайсці сюды і паласавацца сапраўдным беларускім мёдам. Гулянні тут працягнуцца яшчэ да 6 вечара.