У гэтыя хвіліны ў Доме міласэрнасці сабраліся вернікі. Паводле ацэнак ГУУС Мінгарвыканкама, ахвотнікаў пакланіцца святыні прыйшло ўжо больш за 10 тысяч чалавек. На тэрыторыі Дома міласэрнасці выдзелены спецыяльныя месцы, дзе выстаўлены палаткі з абаграваннем, а таксама 6 аўтобусаў. Туды можа зайсці любы і сагрэцца, а пры неабходнасці атрымаць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу. Месца знаходжання святыні будзе кругласутачна ахоўвацца міліцыяй. Вызначана і тэрыторыя для паркоўкі.
Кругласутачна каля месцаў паломніцтва будуць дзяжурыць урачы. У рэжыме чакання працуе некалькі карэт хуткай дапамогі. Больш за ўсё медыкі асцерагаюцца маразоў, таму яны рыхтуюцца ў першую чаргу дапамагаць тым, хто атрымае пераахаладжэнне. Аператыўным службам дапамагаюць валанцёры Чырвонага Крыжа. Яшчэ раз нагадаем, пакланіцца рэліквіям можна будзе да 23 студзеня ўключна з 8 раніцы да 10 вечара.














