У Доме дружбы ў Мінску адбылася дыялогавая пляцоўка "Моцныя адзінствам"

2 апреля 2021
Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў Доме дружбы ў Мінску адбылася дыялогавая пляцоўка "Моцныя адзінствам". Геапалітычнае і сацыяльна-эканамічнае партнёрства для нас прыярытэтнае. Менавіта з Расіяй падпісана найбольшая колькасць экспартных пагадненняў. Абмяркоўваліся і пытанні жыццядзейнасці, культуры, навукі, адукацыі і сацабароны - гэта толькі частка тэзісаў для экспертаў братэрскіх краін. Немалаважна і інфармацыйнае ўзаемадзеянне. Так, напрыклад,  зараз рыхтуецца адмена роўмінгу ў рамках Саюзнай дзяржавы. 

Пётр Пятроўскі, палітолаг: "Хочацца, каб у нас быў не толькі адзіны рынак сельгаспрадукцыі альбо тэхнікі, але і рынак нафты і газу. Гэта не тыя тавары, якія мы павінны сёння кудысьці рабіць, яны павінны прадавацца ў нацыянальных валютах, і цана павінна ўтварацца ва ўсіх сумесная, па адным прынцыпе". 

Урачысты сход

Сёння ж у Палацы Рэспублікі адбудзецца ўрачысты сход"Саюзная дзяржава: адкрываючы новыя магчымасці". На парадку - адзіная прававая прастора, абарона і бяспека, эканамічны патэнцыял, сацпраекты і ўдзел  у развіцці дзвюх краін моладзі.