ДАІ праводзіць прафілактычную акцыю па папярэджанні дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Падчас рэйдаў інспектары будуць кантраляваць перавозку дзяцей вадзіцелямі і падаванне перавагі пешаходам, а таксама выкананне патрабаванняў дарожнага руху непаўналетнімі.
З мэтай фарміравання транспартнай культуры і бяспечных паводзін дзяцей на дарозе ў Мінску праходзіць конкурс юных інспектараў «Зялёная хваля». Школьнікі спаборнічаюць у веданні правіл дарожнага руху, уменні аказваць першую меддапамогу і кіраванні веласіпедам.