У дні ІІ Еўрапейскіх гульняў у сталіцы пройдзе шэраг культурных мерапрыемстваў

9 Чэрвеня 2019
Адно з іх - новы праект міжнароднага фестывалю мастацтва "Арт Мінск". У Нацыянальным гістарычным музеі з'явілася лакацыя з лепшымі ўзорамі беларускай графікі. Некалькі дзясяткаў прац - афорт, літаграфія, акварэль - выстаўляюцца ўпершыню. 

Спецыяльна для гасцей Мінска арганізатары стварылі карту музеяў і галерэй, рэкамендаваных для наведвання.