У ДФР распавялі пра новую шэрую схему з экспартам драўніны

20 мая 2020
Героі нашага наступнага матэрыялу пра старасць сапраўды не думалі, жылі сённяшнім днём. Дзейнічалі па-за законам. Шэры экспарт, невяртанне валюты ў краіну, адмыванне грошай. І ўсё гэта  на продажы драўніны за мяжу. Схему раскрылі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў: піламатэрыялы экспартавалі ў Еўропу, у асноўным у Германію і Італію. Валюта ў краіну не вярталася, а заставалася на рахунках літоўскай фірмы. Такім чынам сыходзілі ад падаткаў. Аляксандр Камовіч  падрабязна (відэа).