У дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі развіваюць новыя методыкі

22 августа 2017

Унікальны сэнсарны пакой, бескантактнае водалячэнне і нават музычная тэрапія. У рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі развіваюць новыя методыкі аднаўлення здароўя пасля цяжкіх хвароб. Гэта адзіны ў краіне дзіцячы цэнтр, дзе праходзяць рэабілітацыю пасля анкалагічных і гематалагічных захворванняў, а таксама паталогій нервовай сістэмы.

Штогод сюды прыязджаюць больш за тры тысячы дзяцей з усёй Беларусі, а таксама краін Расіі і Украіны. Для кожнага пацыента складаюць індывідуальны план рэабілітацыі. Аляксандра Кавеліч працягне тэму.

Зараз маленькі Стас з захапленнем малюе з малодшай сястрой, і нічога не нагадвае пра нядаўнюю хваробу. Два гады хлопчык змагаўся з вострым лейкозам. Аднавіць здароўе пасля цяжкага захворвання прыехаў у адзіную ў краіне дзіцячую бальніцу медыцынскай рэабілітацыі.

А вось Ангеліну добра ведаюць усе ўрачы. На рэабілітацыю пасля лячэння пухліны галаўнога мозгу прыязджае пяты раз. З сабой – кнігі і канспекты па біялогіі, дзесяцікласніца ўжо рыхтуецца да паступлення.

Усяго ж штогод аднавіць здароўе сюды прыязджаюць больш за 3 тысячы дзяцей з усёй Беларусі. Гэта не толькі тыя, хто справіўся з анкалогіяй, але і пацыенты з паталогіяй нырак, нервовай сістэмы і нават рэдкімі генетычнымі захворваннямі.

Дапамагаюць не толькі хутка аднавіцца пасля цяжкіх аперацый і траўм, нават у прамым сэнсе ставяць на ногі – для пацыентаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарата распрацаваныя спецыяльныя праграмы.

У распарадку дня таксама гідратэрапія, масаж і сустрэчы з псіхолагам. У тым ліку і ў незвычайным сэнсорным пакоі. Такое лячэнне больш нагадвае адпачынак у санаторыі.

Не толькі медыцынскія працэдуры, але і творчыя заняткі. Напрыклад, падчас музычнай тэрапіі дзеці становяцца ўдзельнікамі ансамбля і вучацца іграць на розных музычных інструментах.

Дарэчы, сёлета цэнтр рэабілітацыі стаў удзельнікам незвычайнага дабрачыннага праекта. Далучыцца да яго можна з 26 жніўня па 4 верасня. Для гэтага дастаткова бегаць і выкладваць свае паказчыкі ў сацыяльныя сеткі з хэштэгам «велкомбягом». Калі агульны маршрут складзе сто тысяч кіламетраў – такую ж суму перададуць на дапамогу маленькім пацыентам.