У дзіцячых садах узмоцняць адказнасці за стварэнне бяспечных умоў

4 января 2018

Міністэрства адукацыі накіравала ў інстанцыі ўсіх узроўняў ліст аб узмацненні адказнасці за стварэнне бяспечных умоў у дзіцячых садах. А міністр адукацыі Ігар Карпенка назваў абуральным выпадак, які адбыўся ў Светлагорску. Нагадаю, учора ўвечары з дзіцячага садка сышлі тры хлопчыкі трох і чатырох гадоў. Праз 40 хвілін дзяцей знайшлі ў цягніку, які накіроўваўся ў Жлобін. Для расследавання інцыдэнту створаная спецыяльная камісія. Выхавальніца дзіцячага сада звольненая. Зараз у Светлагорску працуе наша здымачная група. Падрабязнасці ў наступных выпусках.