У вёску спартсменаў засяліліся ўжо больш як 2 тысячы ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў

19 июня 2019

Спартыўныя дэлегацыі пачынаюць знаёмства з нашай краінай. У вёску спартсменаў засяліліся ўжо больш як 2 тысячы ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў. Аб гэтым нашай здымачнай групе паведамілі сёння падчас медыятура. У журналістаў была ўнікальная магчымасць убачыць побыт спаборніцкага жыцця. Прэса пабывала ў пакоях, дзе жывуць спартсмены, у сталовай, на стадыёне, у лаўндж- зонах. Таксама сёння ў вёсцы спартсменаў адбылося адкрыццё цэнтра беларускай культуры. Там штодня гасцей будуць знаёміць з матэрыяльнай і духоўнай спадчынай Беларусі. Журналістам прапанавалі паспрабаваць стравы, якімі частуюць спартсменаў. Меню разнастайнае: грыль, салаты, еўрапейская і, вядома ж, беларуская кухня.

Афіцыйнае адкрыццё вёскі спартсменаў прызначана на заўтра. У 16 гадзін на Алеі флагаў адбудзецца шэсце. У ім прымуць удзел прадстаўнікі 50 краін. Усяго ж падчас II Еўрапейскіх гульняў у комплексе на праспекце Дзяржынскага будуць жыць 6000 чалавек. Гэта не толькі спартсмены, але і трэнеры, дактары, менеджары.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя