У Дзень ведаў Прэзідэнт правядзе ўрок гісторыі ў Палацы Незалежнасці

31 августа 2022

1 верасня першы ўрок у школах Беларусі пройдзе на адзіную тэму "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню". Заўтра кіраўнік дзяржавы сам будзе ў ролі настаўніка. У Дзень ведаў Аляксандр Лукашэнка правядзе ўрок гісторыі ў Палацы Незалежнасці, які будзе трансліравацца ў школах і ВНУ краіны. Думаем, без пытанняў не абыдзецца. Гэта дакладна будзе вельмі цікава.