Беларусь пачынае новы навучальны год. Сёння - 1 верасня - першы дзень восені, напоўнены ўсмешкамі і кветкамі. У Дзень ведаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўзяў удзел у адкрыцці сярэдняй школы № 35 Бабруйска. Установа была пабудаваная менш чым за год у маладым мікрараёне горада.
У будынку школы, апроч усяго, што там традыцыйна павінна быць: навучальных класаў, лабараторый, сталовай, бібліятэкі, ёсць вітамінавы бар, басейн, цір, лыжная база. Абсталяваныя разнастайныя майстэрні, зала харэаграфіі і рытмікі, артыстычная, касцюмерная, лінгафонныя кабінеты, кабінеты дапрызыўнай падрыхтоўкі, кінапраекцыйная і шматлікае іншае. Акрамя таго, тут размешчаная фізкультурна-спартыўная зона, якая складаецца са стадыёна, валейбольных і баскетбольных пляцовак, а таксама пляцовак для гімнастыкі, спартыўных гульняў, кідання ядра, гульняў у міні-футбол. Навучальная ўстанова разлічана больш чым на тысячу вучняў.
Прэзідэнт адзначыў: удасканаленне інфраструктуры ад радзільняў, паліклінік і ўстаноў адукацыі да дзіцячых пляцовак і спартыўных стадыёнаў - гэта галоўнае, на што накіраваныя дзяржаўныя праграмы па развіцці малых і сярэдніх гарадоў.
Прэзідэнт адказаў на пытанні журналістаў
Сёння Прэзідэнт адказаў на пытанні журналістаў. Гаварылі аб самым актуальным. Апроч тэмы адукацыі, закранулі і палітычны парадак. Ад сітуацыі ў Афганістане, маючых адбыцца вучэнняў "Захад-2021" да інтэграцыі Беларусі і Расіі. Саюзныя праграмы - прадмет перамоў лідараў Саюзнага саўміна.
Гэта толькі частка таго, што прагучала падчас зносін Прэзідэнта з прэсай. Падрабязнасці - у нашых наступных выпусках.













