У Дзень закаханых "J:Морс" дасць канцэрт у суправаджэнні аркестра Белтэлерадыёкампаніі

14 февраля 2020
Сёння для некалькіх тысяч закаханых меламанаў прагучаць хіты адной з самых папулярных рок-груп краіны - у новай сімфанічнай апрацоўцы. "J:Морс" дасць традыцыйны двухгадзінны канцэрт у суправаджэнні аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Спецыяльна для "рок-сімфоніі" тандэму за тры месяцы "асвяжылі" 19 аранжыровак  і партытур. Рэпетыцыі праходзілі ў Доме радыё, на Чырвонай, 4. Большая  частка песень добра вядомая беларусам, трэкі займаюць першыя месцы ў хіт-парадах на FM-хвалях. Прэзентуюць і навінкі з альбома, яго прэм'ера пройдзе ў сакавіку.

Усяго на канцэрт "J:Морс" паступіла ў продаж больш за 2 тысячы білетаў

У канцэртнай зале "Прайм Хол" чакаецца аншлаг: у продаж паступіла дзве тысячы білетаў. Ледзь больш за два  дзясяткі квіткоў засталося на танцпол, іх кошт - 48 рублёў.