У Дзень танкіста на бронеаўтамабіль "Волат" перасеў мэр Мінска

10 сентября 2017

Бранявік быў упрыгожаны сімволікай кампаніі, якая арганізуе мерапрыемства ў гонар свята ў парку Перамогі. Андрэй Шорац разам з сабою пасадзіў на пярэдняе сядзенне дачку, і ад будынка мэрыі па праспекце Незалежнасці яны адправіліся на адкрыццё Мінскага паўмарафона, а затым да Музея Вялікай Айчыннай вайны.

Бронеаўтамабіль "Волат" вырабляецца Мінскім заводам колавых цягачоў. Такая тэхніка выкарыстоўваецца сіламі спецаперацый. Найноўшая распрацоўка Дзяржкамваенпрама будзе задзейнічаная на сумесных стратэгічных беларуска-расійскіх вучэннях "Захад-2017", якія пройдуць з 14 па 20 верасня. Пра тактыка-тэхнічныя характарыстыкі браневіка і яго магчымасці распавядуць нашы журналісты ў 9 вечара ў "Галоўным эфіры".